У Шчучыне суткі без цяпла была цэлая вуліца

Спачатку камунальнікі далі цяпло ў адзін з карпусоў мясцовай бальніцы. Пасля давялося выязджаць на ліквідацыю наступстваў іншай аварыі, у выніку якой без ацяплення засталася цэлая вуліца — 11 шматкватэрных дамоў, больш за 300 кватэр. Як паведамляе тэлеканал АНТ, на замену трубаў і іншыя працы спатрэбіўся цэлы дзень.

Нагадаем, нядаўна з-за аварыі суткі быў без вады 35-тысячны Рагачоў.