У Шклове настальгуюць па СССР (фота)

Супрацоўнікі музея кажуць, што выстава прысвечаная да 90-годдзя з моманту ўтварэння СССР і чарговай гадавіны распаду камуністычнай дзяржавы.

Сярод экспанатаў выставы — значкі, вінілавыя кружэлкі, школьная форма, драўляная фотакамера, газеты, часопісы, а таксама іншыя рэчы той эпохі. Калекцыя для выставы была складзеная з архіўных фондаў музея, а таксама з уласных калекцый шклаўчан.

Арганізатары кажуць, што выстава зарганізавана з мэтай, каб новае пакаленне, якое не жыла пры СССР, не саромелася сваёй гісторыі ды ведала пра яе болей, паведамляе газета “Магілёўскія ведамасці”.

Фота: "Магілёўскія ведамасці"