У школу прыйдзе чарговы эксперымент
Вучням малодшых класаў не будуць выстаўляць адзнакі па музыцы, маляванні, фізкультуры і працоўным навучанні.
Паводле намміністра адукацыі Казіміра Карыны, сістэма навучання без адзнак мае шэраг сваіх пераваг. "Адным з патрабаванняў сучаснага грамадства становіцца фармаванне чалавека актыўнага, ініцыятыўнага, які ўмее дзейнічаць ў абставінах, што змяняюцца пастаянна. Сёння асаблівую значнасць набывае ўменне самастойна ацэньваць сітуацыю, не арыентуючыся на адзнаку, што даюць звонку", — адзначыў Фарына.
Ад 2011/2012 вучэбнага года плануецца выкарыстоўваць навучанне без адзнак па музыцы ў 1-5 класах, выяўленчым мастацтве ў 1-6 класах, працоўным навучанні, фізічнай культуры і здароўі ў 1-4 класах, піша ale.by.