У шведскім тэсце пытаюцца пра Беларусь

У якасці адказу прапануецца тры варыянты, якія трэба набраць пасля ўводу. Сярод пытанняў — "Як вы адносіцеся да спынення вяшчання Euronews і ТНТ у Беларусі?", "Аляксандр Лукашэнка змяніў беларускую канстытуцыю, каб заставацца прэзідэнтам да канца жыцця. Што вы пры гэтым адчуваеце?". З варыянтаў адказаў — "шакаваны", "злуюся", "вітаю".

Традыцыйная інтэрнэт-captcha, аўтаматызаваны адкрыты тэст Цьюрынга для адрознення кампутараў і людзей звычайна ўяўляе сабой скажонае слова або набор знакаў. Задача карыстальніка — правільна распазнаць знакі. Лічыцца, што машыны, у адрозненне ад чалавека, такую задачу выканаць не могуць.

Civil Rights Defenders, якія распрацавалі тэст, прапануюць яго выкарыстоўваць усім жадаючым, паведамляе сайт "Хартыя-97".