У Сібіры адбыўся землятрус

Эпіцэнтр землятрусу размяшчаецца ў 93 кіламетрах ад Кызылу (Рэспубліка Тува). Байкальская геафізічная служба пакуль не распаўсюдзіла звесткі аб гэтым здарэнні, аднак гэтыя паведамленні пацвердзілі ў рэгіянальным МНС.

Землятрус адчуваўся ва Усходняй Сібіры каля мяжы Расіі з Манголіяй, у прыватнасці — у Іркуцкай вобласці. Штуршкі былі ў Томску і Кемерава. Звестак пра пацярпелых і пра разбурэнні пакуль не паступала.