У Сібіры беларускія салярыі прадавалі пад выглядам нямецкіх

Як піша цюменскі рэгіянальны партал "Наш горад", фірма апублікавала ў часопісе рэкламу салярыяў і называла іх нямецкімі. Аднак выявілася, што салярыі зробленыя не ў Нямеччыне, а сялянскай гаспадаркай "Селіфонтава" ў Беларусі.

Арбітражны суд прызнаў, што кампанія "Сібір" увяла ў зман спажыўцоў рэкламы.