У Сілічах рыхтуюць парад цяжарных

Арганізатары акцыі заклікаюць цяжарных жанчын узяць удзел у шэсці, каб атрымаць зарад добрага настрою і станоўчай энэргіі. Афіцыйным колерам парада абвешчаны жоўты, бо ён сімвалізуе колер сонца і цяпла, паведамляе "Народная Воля".


Арганізатары Пуз-парада абяцаюць будучым мамам вясёлыя конкурсы, гульні, фотасесіі, а таксама канцэрт з удзелам эстрадных артыстаў.


Дарэчы, на наступны год арганізатары мерапрыемства запланавалі Пупс-парад. На яго запросяць маладых мам, якія цяжарнымі паўдзельнічаюць у сёлетнім шэсці.