У Славакіі прадалі карціну, намаляваную Гітлерам 100 гадоў таму
Пейзаж "Начное мора", намаляваны ў 1913 годзе, быў набыты невядомым пакупніком за 32 тысячы еўра.
Як паведамляе агенства Франс Прэс, карціна была выстаўленая на аўкцыён сям'ёй славацкага мастака, які, верагодна, асабіста быў знаёмы з Адольфам Гітлерам. Летась у Славакіі за 10 тысяч еўра была прададзеная іншая карціна Гітлера.