У Славеніі жанчына ўпершыню стала прэм'ер-міністрам
43-гадовую Аленку Братушак абраў парламент краіны.
Перад гэтым у адстаўку адправілі ўрад на чале з Янезам Яншам, у адносінах да якога ўзніклі падазрэнні ў карупцыі. Ён, нібыта, незадэклараваў больш за 200 тысяч еўра. Янша сваёй віны не прызнаваў.
Аленку Братушак, якую вылучыла партыя "Пазітыўная Славенія", падтрымала большая частка палітычных сілаў. Супраць былі толькі партыя былога прэм'ера і яе саюзнікі.
Пра новага прэм'ера вядома, што яна — магістр сацыяльных навук, да прыходу ў палітыку працавала ў Мінфіне, мае сям'ю, выхоўвае сына і дачку. На пасадзе старшыні партыі "Пазітыўная Славенія" Братушак змяніла палітыка, якога таксама падазравалі ў карупцыі, інфармуе РІА "Новости".
Фота — AFP