У Слоніме судзяць польскага журналіста
Карэспандэнта польскага тэлебачання затрымалі 21 верасня.
Яго абвінавачваюць у кіраванні аўтамабілем у нецвярозым стане, інфармуе БелаПАН. Як паведаміла ўпраўленне ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкаму, медыцынская экспертыза знайшла 0,77 праміле алкаголю ў паветры, якое выдыхаў затрыманы.
У ДАІ таксама адзначылі, што гэты журналіст прыехаў у Беларусь “для асвятлення выбараў у парламент”.