У Слуцкім раёне перакуліўся мікрааўтобус

Аварыя адбылася ўначы на 4 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў дзяжурнай частцы МНС Беларусі. Кіроўца мікрааўтобуса не справіўся з кіраваннем, у выніку чаго машына з’ехала ў кювет і перакулілася. Тры чалавекі атрымалі раненні і трапілі ў бліжэйшую лякарню. Аднаго з пацярпелых удалося выцягнуць з мікрааўтобусу толькі пры дапамозе ратавальнікаў. 

Уначы таксама адбылася аварыя ў Іванаўскім раёне. Кіроўца аўтамабілю “Фольксваген” таксама не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у меліярацыйны канал. У салоне было тры чалавекі, паводле папярэдняй інфармацыі — грамадзяне Польшчы. Адзін з іх апынуўся заціснутым на заднім сядзенні. Работнікі МНС уратавалі пацярпелага і перадалі яго медыкам. Другога пасажыра дасталі з машыны медыкі з хуткай, а кіроўца атрымаў нязначныя траўмы і яму не спатрэбілася шпіталізацыя.