У "спісе непаспяховасці" Беларусь 83-я

Спіс "непаспяховых" дзяржаваў штогод публікуе амерыканскі часопіс Foreign Policy


Краіны свету падаюцца ў адпаведнасці з эфектыўнасцю дзейнасці іх улады. Першае месца займае краіна, якая набрала максімальную колькасць балаў, што сведчыць аб праблемах у яе развіцці. 


Аналіз вядзецца па 12 фактарах. У іх ліку — легітымнасць улады, узровень незадаволенасці ўладамі асобных грамадскіх груп і захаванне правоў чалавека. 


Акрамя Самалі ў пяцёрку лідараў увайшлі Чад, Судан, Дэмакратычная Рэспубліка Конга і Гаіці. 


Беларусь займае ў спісе 83-е месца. З нашых суседзяў толькі ў Расіі паказчыкі горшыя: яна займае 82-е месца. Украіна — на 110-м месцы, Латвія — на 135-м, Польшча — на 146-м, Літва — на 149-м. 


А першая з канца — Фінляндыя. Яна ўпершыню абагнала Нарвегію як самая эфектыўная дзяржава са 177 абследаваных.