У Стакгольме пачынаецца Нобелеўскі тыдзень

Сёння Нобелеўскі камітэт назаве ўладальнікаў прэміі ў вобласці фізіялогіі і медыцыны. Дата і час аб'яўлення лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі 2011 года па літаратуры будзе абвешчана пазней. Пакуль вядома, што гэта будзе ў чацвер. 

У аўторак будзе абвешчаны ўладальнік прэміі па фізіцы, у сераду - па хіміі. У пятніцу стане вядома імя ўладальніка Нобелеўскай прэміі міру, а завершыцца Нобелеўскі тыдзень-2011 ў панядзелак, 10 кастрычніка, калі будзе апублікавана імя пераможцы ў раздзеле “эканоміка”, паведамляе “Газета.ру”.