У сталічным парку Горкага будуць гукаць вясну
Фальклорнае свята пройдзе сёння, 6 красавіка і пачнецца а 12.00.
Праводзіць зіму і сустрэць вясну запрашаюць усіх ахвотных. На свяце “Гуканне вясны” будзе шмат гульняў, забаваў, а таксама музыкі — у імпрэзе бяруць удзел каля двух дзясяткаў фальклорных гуртоў.
Свята “Гуканне вясны” ладзяць пры ўдзеле культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.