У сталіцы два гады дзейнічала банда фальшываманетчыкаў
На каляровым прынтары яны выраблялі купюры 20 і 50 тысяч рублёў.
Агулам зламыснікам удалося "рэалізаваць" больш за паўсотні фальшывых купюраў. За іх яны набывалі мак для вырабу опію.
Паведамляецца, што ў склад банды фальшываманетчыкаў уваходзілі 9 чалавек, а сярод іх і адна дзяўчына. Ім пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе БЕЛТА.