У Століне камісіёнку адкрылі ў "пахавальнай" краме
Уцэненыя нехарчовыя тавары цяпер будуць прадаваць у краме рытуальных паслуг "Памяць".
Пра гэта піша раённая газета "Навiны Палесся". Гандляваць новая крама плануе побытавымі электрапрыборамі, дзіцячымі калыскамі, роварамі, спартовым інвентаром, дзіцячым абуткам, музычнымі інструментамі, электраінструментамі, тэлевізарамі ды іншымі таварамі.
Пры гэтым вянкі ды іншыя рытуальныя тавары размешчаныя насупраць камісійнага аддзела. Толькі труны кіраўніцтва крамы адсунула ўглыб памяшкання.