У Століне палачкі для цукровай ваты дастаюць са сметніцаў

Пра надзвычайны выпадак парталу TUT.BY паведаміў чытач Андрэй.

Па яго словах, 3 ліпеня камунальнікі ды мясцовыя прадаўцы цукровай ваты збіралі скарыстаныя палачкі для паўторнага выкарыстання са смеццевых кошыкаў.

Калі хлопец спытаўся ў камунальніка, навошта той збірае палачкі, у адказ пачуў: "Папрасілі, каб я сабраў і аддаў ім".