У Столінскім раёне патануў вучань трэцяга класа

Хлопчык з двума аднагодкамі пайшоў на рыбалку. Рыба не бралася і дзеці сталі хадзіць ля вады ўздоўж берага. Васьмігадовы хлопчык адышоў ад берага далей у ваду, дзе яго падхапіла патокам і панесла. Дзеці клікалі на дапамогу, але побач нікога не было, і тады яны пабеглі ў вёску, каб паведаміць дарослым пра здарэнне.

Раницай 18 ліпеня цела дзіцяці яшчэ не было знойдзена. На месцы трагедыі працуюць вадалазы, паведамляе БелаПАН.

Патанулы хлопчык жыў з маці ў вёсцы Беражное.