У суботу даражэюць хлеб і малако

На хлеб і батоны — на 10%, на іншыя віды хлебабулачнай прадукцыі — на 3%. На 35% — на малако і кефір тлустасцю да 3,5%, смятану тлустасцю да 25%, тварог тлустасцю да 9%, паведамляе "Интерфакс-Запад".

Міністэрства эканомікі тлумачыць гэты крок неабходнасцю "кампенсацыі падаражэння кошту збожжавай сыравіны, скарачэння стратнасці вытворчасці і насычэння спажывецкага рынку сацыяльна-значнымі відамі хлеба і хлебабулачных вырабаў", а таксама, каб "скараціць розніцу ва ўзроўні коштаў на розныя малочныя прадукты і зацікавіць вытворцаў у павелічэнні выпуску такой прадукцыі".

Фота — bymedia.net