У судзе над Варламавым абвешчаны перапынак да 25 лютага

Прайсці гэтае абследаванне Варламаў мусіў яшчэ тыдзень таму. Але тады клініка не змагла яго прыняць.

Як адзначае БелаПАН, цяпер судовы працэс па справе Варламава знаходзіцца на стадыі допыту пацярпелых — мадэляў і іх бацькоў, дызайнераў ды іншых. Большасць з іх не лічаць сябе пацярпелымі і адмаўляюцца ад фінансавых прэтэнзій да Варламава. Некаторыя кажуць, што сведчанні давалі пад ціскам.

У якасці пацярпелых па справе праходзяць больш за 350 чалавек, сведкамі — больш за 800.

Нагадаем, Сашу Варламава вінавацяць у махлярстве ў асабліва буйным памеры, крадзяжы ў буйным памеры шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, прыўлашчанні маёмасці, ухіленні ад выплаты падаткаў, злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. Працэс адбываецца ў Ленінскім судзе сталіцы.