У сусветным рэйтынгу дабрачыннасці Беларусь займае 87-е месца

Як паведамляе БЕЛТА, месца краіны ў рэйтынгу дабрачыннасці залежыць ад сярэдняга значэння па трох паказчыках — гэта ахвяраванне сродкаў у дабрачынныя арганізацыі, праца ў якасці валанцёра і аказанне дапамогі людзям, якім яна патрэбная.

Лідар рэйтынгу дабрачыннасці-2011 — ЗША. У 2010 годзе Злучаныя Штаты займалі пятае месца. Следам за Штатамі ідуць Ірландыя, Аўстралія, Новая Зеландыя і Вялікабрытанія.

Гэтаае даследаванне ладзіць CAF — некамерцыйная арганізацыя, чыя мэта - зрабіць дабрачыннасць эфектыўнай. Сусветны рэйтынг дабрачыннасці вызначаецца на падставе звестак сусветнага апытання кампаніі Gallup. У ім удзельнічае больш за 150 тысяч рэспандэнтаў з 153 краін.