У свеце каля 2,1 мільярда карыстальнікаў інтэрнэту
Такая лічба была зарэгістраваная ў 2011 годзе.
Пра гэта сведчаць дадзеныя глабальнага даследавання аналітычнай кампаніі The Royal Pingdom. Згодна ім, у Азіі жывуць каля 44% усіх інтэрнэт-карыстальнікаў свету, у Еўропе -каля 23%. На Паўночную Амерыку ў 2011 годзе прыпадала каля 13% карыстальнікаў сеткі, а кожны дзесяты карыстальнік быў з ЛацінскайАмерыкі. На Афрыку, Блізкі Усход і Аўстралію прыйшлося адпаведна 6%, 3% і 1% карыстальнікаў.
Характэрна, што амаль палова ўсіх інтэрнэт-карыстальнікаў свету маладзейшыя за 25 гадоў. Лідарам па колькасці інтэрнэт-карыстальнікаў сярод асобных краін з'яўляецца Кітай, дзе сеткай карыстаюцца больш за 485 млн. чалавек.Пры тым, што ўзровень пранікнення інтэрнэту ў Кітаі складае толькі 36%.