Вітальда Ашурку ў Свіслачы асудзілі на 3 сутак арышту
Яго затрымалі 27 кастрычніка падчас традыцыйнай акцыі ўшанавання памяці братоў Віктара і Кастуся Каліноўскіх.
Агулам міліцыянты схапілі чатырох чалавек — Алеся Крата, Станіславу Гусакову, Вітальда Ашурку і Віталя Лопасава. У Свіслацкім РАУС на іх былі складзеныя пратаколы за ўдзел у "несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве" і выкарыстанні "незарэгістраванай сімволікі".
Станіслава Гусакова і Алесь Крот атрымалі па 3 сутак адміністрацыйнага арышту, Віталя Лопасава аштрафавалі на 3 мільёны рублёў, а суд над Вітальдам Ашуркам быў перанесены. Сёння ён атрымаў трое сутак адміністрацыйнага арышту, даседжваць яму засталося менш за суткі і сёння Ашурка мусіць выйсці на волю.