У Свіслачы ўшануюць братоў Каліноўскіх
Традыцыйнае мерапрыемства “Дзень памяці” плануецца правесці 29 кастрычніка.
Удзельнікі ўскладуць кветкі да бюсту Кастуся Каліноўскага, ушануюць магілы Віктара Каліноўскага і Рамуальда Траўгута, а таксама наведаюць сядзібу Каліноўскіх у Якушоўцы.
Дзень памяці ў Свіслачы адзначаецца ад 1996-га году, паведамляе “Радыё Свабода”. Тады гродзенскія актывісты адшукалі там магілу Віктара Каліноўскага і ўпарадкавалі яе. Штогод у гэты дзень у Свіслач з’яжджаюцца людзі з розных куткоў Беларусі.