У Сяргея Каваленкі новыя праблемы са здароўем

У Магілёўскай калоніі са зняволеным апазіцыянерам сустрэўся адвакат. Як распавяла Радыё Свабода Алена Каваленка, жонка палітвязня, Сяргей будзе раіцца са спецыялістамі-медыкамі. Хутчэй за ўсё гэта праблемы сардэчна-сасудзістай сыстэмы.

Яшчэ тыдзень ён будзе знаходзіцца ў карантыне, а пасля яго перавядуць у атрад.

Актывіста КХП БНФ Сяргея Каваленку трымаюць ў Магілёўскай калоніі паводле прысуду за парушэнне парадку адбыцця “хатняй хіміі”. Гэтае пакаранне ён у сваю чаргу атрымаў пасля вывешвання бел-чырвона-белага сцяга ў Віцебску.

Са снежня мінулага году вязень тройчы трымаў працяглыя галадоўкі пратэсту супраць пераследу, які ён лічыць палітычна матываваным.