У таксіста-нелегала канфіскавалі машыну

Як павеламляе сайт Брэсцкай міліцыі, перавозкай пасажыраў без ліцэнзіі займаўся беспрацоўны жыхар Івацэвіцкага раёну.  Супрацоўнікі міліцыі і падаткавікі затрымалі яго 23 лютага падчас "падпрацоўкі” ў Пінску.

У дачыненні 58-гадовага мужчыны быў распачаты адміністрацыйны працэс. За незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць яго пазбавілі аўто коштам у 40 мільёнаў рублёў. Апроч гэтага таксісту таксама пагражае штраф да 100 базавых велічыняў.