У Тбілісі прыпынілі таемнае будаўніцтва рэзідэнцыі прэм'ера
Урад Грузіі вырашыў рассакрэціць дакументы пра ўзвядзенне новага будынка для кіраўніка кабінета міністраў і прыпыніць будоўлю.
Па словах начальніка адміністрацыі Дзяржканцылярыі Грузіі Маі Цкітышвілі, папярэдні ўрад вылучыў на будаўніцтва сакрэтнай канцылярыі 26 мільёнаў лары (гэта каля 16 мільёнаў долараў). Дакументы па будаўніцтве перададуць у следчыя органы, адзначае interfax.by.
Урад Грузіі цяпер засядае ў дванаццаціпавярховым будынку Дзяржканцылярыі ў Тбілісі. Па адным паверсе там вылучаныя прэм'ер-міністру і прэзідэнту краіны. Аднак пасля будаўніцтва прэзідэнцкага палаца ў Тбілісі ў 2007 годзе прэзідэнт Міхаіл Саакашвілі не з'яўляўся ў будынку Дзяржканцылярыі.
Фота — argumentua.com