У Тэхасе студэнт параніў нажом 14 чалавек
Студэнтам удалося паваліць зламысніка на зямлю, пасля чаго яго арыштавала паліцыя.
Здарэнне адбылося ў кампусе каледжа Lone Star у горадзе Сайпрэс недалёка ад Х'юстана. Чатырох параненых даставілі ў лякарню на верталёце, двое з іх знаходзяцца ў крытычным стане.
Падчас нападу, мяркуючы па ўсім, узброены нажом студэнт перасоўваўся па кампусе, пераходзячы з аднаго будынка ў іншы.
Паліцыя кажа, што нападнік — 20-гадовы Дылан Квік, студэнт гэтай навучальнай установы. Матывы, якімі ён кіраваўся пры нападзе, пакуль не вядомыя.
Дарэчы, у іншым кампусе каледжа Lone Star сёлета ў студзені у выніку страляніны былі параненыя два чалавекі.
Фота — АР