Вярнуўся скандальны білборд "Бабуля з катом"
Раней ён з'явіўся ў Днепрадзяржынску і выклікаў негатыўную рэакцыю мясцовых уладаў.
Нагадаем, на сатырычным білбордзе — бабуля з катом і надпіс: "Даведалася, што ўнук галасаваў за "Рэгіёны", перапісала хату на ката". Першую частку надпісу хутка замалявалі. Аўтар — грамадскі дзеяч Максім Галасны — быў аб'яўлены ва ўсеўкраінскі крымінальны вышук. Цяпер "Бабуля з катом" з'явілася ў заходнеўкраінскім горадзе Тэрнопаль, паведамляе УНІАН.
Нагадаем, што Партыя рэгіёнаў мае большасць у Вярхоўнай радзе. Раней яе ачольваў цяперашні прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч.