У Тога разбілася футбольная каманда
Аўтобус, на якім ехалі футбалісты, абрынуўся ў прорву.
Загінула як мінімум шэсць чалавек. Сярод іх вядучыя футбалісты Тога. Пасля падзення аўтобус загарэўся. Аўтакатастрофа адбылася ў 160 км да поўначы ад сталіцы краіны. Футбалісты каманды "Падаючыя зоркі" накіроўваліся на матч, які павінен быў адбыцца ў нядзелю.
Некалькі дзесяткаў чалавек з сур'ёзнымі траўмамі дастаўлены ў бальніцу. Стан некаторых з іх ацэньваецца як крытычны, паведамляе ВВС.
Аварыя адбылася пасля таго, як адна з шын аўтобуса лопнула. Ён страціў кіраванне і зваліўся ў прорву.