У тралейбусах Магілёва з’явяцца відэарэгістратары
Такую задачу перад сабой паставіла кіраўніцтва “Гарэлектратранспарту”.
Прычына такога новаўвядзення ў тым, што апошнім часам у Магілёве вырасла колькасць ДТЗ з удзелам грамадскага транспарту. Відэарэгістратары здолеюць юрыдычна абараніць кіроўцаў тралейбусаў у выпадку аварыі, а таксама павысіць іх адказнасць на дарозе.
Пакуль для тралейбусаў закупленыя толькі тры відэарэгістратары. Аднак кіроўцы тралейбусаў выказваюць ініцыятыву і самі пераносяць абсталяванне з уласных аўто у кабіны тралейбусаў, паведамляе сайт mycity.by.