У цэнтры Бабруйска знясуць каля 100 дамоў

Старшыня Бабруйскага гарвыканкама Дзмітрый Бонахаў даручыў распрацаваць праграму зносу старых дамоў у цэнтры горада.

Як піша "Вечерний Бобруйск", на пабудову шматпавярховікаў яшчэ ў мінулым годзе распрацавалі праектна-каштарысную дакументацыю. Але грошы за працу праектавальнікам яшчэ не заплацілі.

Дакументы распрацаваныя на 56 дамоў. Іх будаўніцтва дазволіць разлічыцца з праектавальнікамі, лічаць ва упраўленні капітальнага будаўніцтва Бабруйска.