У цэнтры Гомеля знайшлі парэшткі пяці чалавек

Паводле папярэдніх ацэнак, узрост знойдзеных чарапоў і фрагментаў шкілетаў складае не менш за 70-80 гадоў.

Вядучы навуковы супрацоўнік музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля Уладзімір Літвінаў кажа, што гэта пахаванне не выпадковае. На месцы знаходкі раней размяшчаўся вялікі комплекс Праабражэнскіх могілак, паведамляе тэлерадыёкампанія "Гомель".