У цэнтры Магілёва "размінавалі" краму

Як паведамляе сайт 222.by, праз некалькі хвілін да крамы пад'ехалі карэты хуткай дапамогі, пажарныя машыны і грузавік з надпісам "размінаванне".

Бабуля, якая гандлёвала латарэйнымі білетамі, выказала здагадку: "Там бомба, мінёры прыехалі з міліцыяй, нам сказалі блізка не падыходзіць". Пазней яе асцярогі былі абвергнутыя. А палове на трэцюю ачапленне было знята.

Афіцыйныя крыніцы на дадзены момант поўнай інфармацыі не маюць і падзяліліся толькі здагадкамі: "Хутчэй за ўсё, ілжывы выклік. Такое здараецца не так рэдка. Але будынак у цэнтры, на ўвазе. Таму могуць папаўзці чуткі... Магчыма, такія мэты і пераследваліся".