У Турцыі затрымалі самалёт з тонай золата

Агульная вага незарэгістраванага золата, знойдзенага мытнікамі, склала 1300 кг. Уладальнікам грузу апынулася турэцкая будаўнічая кампанія Polimeks, якая даўно займаецца будаўнічымі праектамі ў Туркменістане. Згодна з дакументамі, на борце самалёта знаходзілася сантэхніка, паведамляе БЕЛТА.

Кампанія пасля гэтага інцыдэнту распаўсюдзіла прэс-рэліз, у якім сцвярджаецца, што груз перавозіўся законна. Яна заявіла таксама, што золата на борце было менш — толькі 190 кг.

Кампанія заяўляе, што золата збіралася выкарыстоўваць для закупу будаўнічых матэрыялаў "у тых краінах, куды з-за міжнароднага эмбарга немагчыма зрабіць банкаўскі перавод".

Фота — investr-pro.ru