У Турцыі атруціліся сто расіян
Прычына такога масавага захворвання пакуль невядомая.
Расійскія грамадзяне адпачывалі ў гатэлі Club Gunes Garden, паведамляе БелТА. Яны звярнуліся ў клінікі турэцкага горада Аланья з сімптомамі харчовага атручвання. Усім пацярпелым аказалі медыцынскую дапамогу.
Пасля здарэння у гатэль Club Gunes Garden прыбылі прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства сельскай гаспадаркі Турцыі, якія ўзялі пробы прадуктаў харчавання і вады.