У Варшаве абмяркуюць беларускія выбары

Мерапрыемства пачнецца а 10-й гадзіне ў прэс-цэнтры Польскага інфармацыйнага агенцтва (ul. Bracka 6/8).

Мэтай гэтага круглага стала будзе падвядзенне вынікаў выбарчай кампаніі, аналіз палітычнай сітуацыі ды захавання правоў чалавека ў Беларусі. Таксама ўдзельнікі абмяркуюць адносіны Беларусі і Еўрапейскага саюза.

У мерапрыемстве прымуць удзел старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна, жонка палітвязня Сяргея Каваленкі Алена, былы амбасадар Польшчы ў Беларусі Марыюш Машкевіч, беларускі палітолаг Павел Усаў ды іншыя. 

Фота — kp.by