У Варшаве адзначылі стары Новы год (фота)

У гэту ноч там выступілі беларускі гурта B:N і польскі NO LOGO. На канцэрт сабралася практычна поўная зала. Паспрыяла святочнаму настрою і тое, што нарэшце ў Варшаве пайшоў снег. Прыйшоўшыя на імпрэзу былі так задаволеныя гэтым, што адразу пабеглі граць у снежкі. Святкаванне працягвалася да самага ранку.