У Варшаве паразмаўляюць пра беларускі дызайн
Арганізатарка Minsk Design Week Алена Карпілава і дызайнер Алена Трафімава прачытаюць лекцыю.
3 верасня а 17-й гадзіне ў майстэрні "Вялікі пакой" па вуліцы Кашыковай 24/12 (ul. Koszykowa 24/12) у польскай сталіцы будзе прачытана лекцыя пра беларускі дызайн. Алена Карпілава і Алена Трафімава распавядуць пра тое, хто такія беларускія дызайнеры, што яны робяць, у якіх умовах працуюць і з якімі праблемамі сутыкаюцца.
Акрамя таго, лектаркі падзеляцца вопытам арганізацыі Minsk Design Week, які дазваляе дызайнерам з Беларусі і суседніх краінаў прадставіць свае працы.