У Варшаве прэзентавалі кнігу аб "Плошчы-2010" (фота)

Мерапрыемства прайшло 25 студзеня ў Беларускім Доме. Акрамя кнігі вядомага беларускага журналіста Аляксандра Тамковіча "Супраць плыні", прысвечанай беларусам, асуджаным за удзел у "Плошчы-2010", прадставілі таксама кнігу "Без палітыкі". Яна распавядае аб невядомых захапленнях і хобі беларускіх апазіцыйных палітыкаў.

Мерапрыемства сабрага поўную залю людзей. Як распавёў Еўрарадыё адзін з кіраўнікоў "Беларускага дома" Зміцер Бародка, гэта паказвае, што лёс асуджаных хвалюе таксама і вялікую колькасць палякаў.

Бародка:"Тэма кнігі "Супраць плыні" мне асабіста блізкая таму, што я непасрэдна быў удзельнікам падзеяў 19 снежня 2010 года. Нажаль да гэтага часу за кратамі застаюцца людзі асуджаных за Плошчу. Гэта праблема, якая хвалюе і беларусаў і палякаў. Таму на прэзентацыю прыйшла такая вялікая колькасць людзей. Ад таго на колькі мы сёння дадзім правільныя ацэнкі тым падзеям, залежыць у якім накірунку нашае грамадства будзе рухацца далей".

Акрамя самога аўтара кнігаў на прэзентацыі таксама выступілі героі кнігі "Супраць плыні"- Аляксандр Атрошчанкаў і Наталля Радзіна. Яны распавялі аб сваім знаходжанні за кратамі і першых адчуваннях пасля выхаду на волю.