У Варшаве пройдзе агульнабеларуская дыктоўка

Мерапрыемства а 18.00 распачнецца у Палацы культуры і навукі ў залі А на дванаццатым паверсе. Арганізатарам дыктоўкі выступіла "Беларуская Нацыянальная Памяць".

Сёлета ў якасці тэкстаў для напісання прапануецца верш Максіма Танка і адзін з лістоў Янкі Купалы.

Адзначым, што ў гэтым годзе, ужо ў пяты раз беларусы ва ўсім свеце пішуць вялікую дыктоўку. Галоўнай мэтай яе з'яўляецца папулярызацыя і падтрымка беларускай мовы.