У Варшаве пройдзе перадкаляднае спатканне беларусаў

А літаратарка і вандроўніца Валярына Кустава раскажа свае новыя і старыя вершы, а таксама падзеліцца ўражаннямі ад нядаўніх падарожжаў па Швецыі, "Святой Зямлі" і паслярэвалюцыйным Егіпце.

Арганізуюць спатканне журналісты тэлеканала Белсат Каця Пшыбыльска і Сяргей Пеляса. Сустрэча адбудзецца ў рэдакцыі часопіса "Res Publica Nowa" на вуліцы Галчыньскага 5. Пачатак а 20.00 па польскім часе.