У варшаўскім метро адкрываецца выстава аб сучаснай Беларусі

Выстава складаецца з 10 плакатаў, якія “дэманструюць грамадзянскую Беларусь”, паведамляе БелаПАН са спасылкай на Беларускі інфармацыйны дом.

4 жніўня з 12 да 13 гадзін кожны наведвальнік экспазіцыі будзе мець магчымасць падпісаць паштоўку ў турму Алесю Бяляцкаму.