У Венесуэле абяруць новага прэзідэнта

Асноўныя прэтэндэнты — выканаўца абавязкаў кіраўніка краіны Нікалас Мадура і кандыдат ад апазіцыі Энрыке Капрылес. Мадура з’яўляецца пераемнікам Уга Чавеса. Былы прэзідэнт за некалькі месяцаў да сваёй смерці заклікаў венесуэльцаў аддаць свае галасы за гэтага палітыка, калі здароўе не дазволіць яму ўдзельнічаць у новых выбарах. Мадура абяцае выбарчышкам бяспеку, эканамічны рост і барацьбу з карупцыяй.

Апазіцыянер Энрыке Капрылес заклікае да змены палітычнага курсу. Ён абяцае павялічыць мінімальны заробак у краіне на 40% і палепшыць узровень жыцця сваіх суайчыннікаў.

У выбарах прымуць удзел 19 мільёнаў венесуэльскіх грамадзян, інфармуе БЕЛТА. Адзін з выбарчых участкаў працуе таксама ў Мінску, у амбасадзе Баліварскай Рэспублікі. Ён адчыніўся а 6.00 і зачыніцца а 18.00, калі ў самой Венесуэле выбары толькі пачнуцца (з улікам розніцы ў часе). Галасаваць у Беларусі будуць 63 чалавекі.