У Верхнядзвінску прадаюць піражкі са шклом
Двухсантыметровы кавалак шкла знайшла ў сваім піражку санітарка бальніцы.
Як піша "Народная Воля", небяспечнае печыва жанчына набыла ў буфеце лякарні. Калі яна адкусіла кавалачак, то адчула рэзкі ўкол. Пасля гэтага жанчына заўважыла, што са стравы тырчала шкло.
Работнікі буфета былі шакаваныя не менш за санітарку. Па іх словах, тавар не выпякаюць на месцы, а купляюць у кавярні “Лабірынт”. Прадстаўнікі кавярні, аднак, проста адмахнуліся ад скаргі пацярпелай. ЦЯпер Людміла Ткачынская звярнулася ў санэпідэмстанцыю і рэдакцыі мяцовых газет.
Кавярня пакуль працуе і зачыняцца не збіраецца.