У віцебскай кватэры знайшлі чалавечыя косткі
Дом быў пабудаваны яшчэ да рэвалюцыі і ў ім ніколі не рабілі капітальны рамонт.
Фрагменты чалавечых костак знайшлі падчас правядзення рамонту ў старым доме па вуліцы 2-я Садовая ў Віцебску. У адной з кватэр на другім паверсе правалілася падлога. Пасля гэтага было вырашана даследваць, у якім стане падлога ў іншых кватэрах, і знайшлі замураваныя ў санвузле адной з кватэр косці — некалькі пазванкоў, кавалкі рэбраў і дзіцячую цацачную рыдлёвачку. Знаходка адпраўленая на экспертызу.
Адзначым, што дом быў пабудаваны яшчэ да рэвалюцыі і ні разу за ўвесь час там не рабілі капітальны рамонт.