У віцебскім прытулку для жывёлаў пройдзе суботнік

Работнікі і валанцёры прытулку будуць удзячныя за дапамогу, перадае сайт “Народныя навіны Віцебска”. Таксама яны просяць па магчымасці прывезці фен, шампунь і грэбень для катоў, павадкі для вялікіх сабак. Патрэбная наждачка для адскрабання іржаўчыны. Пажадана прывезці таксама нешта з ежы для хвастатых гадаванцаў: дзіцячае харчаванне, крупы, макароны, малако і сухое малако.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне +37529 5940886 (Наталля).