У Віцебскім звярынцы з’явяцца кенгуру

Кенгуру Бенета звярынец набыў за ўласныя сродкі ў Калінінградскім заапарку, паведамляе БелТА. Гэты від траваедных невялікіх кенгуру жыве ў аўстралійскіх саванах, на раўнінах, і ў гарах. Іх адметнай рысай з'яўляюцца вельмі кароткія пярэднія лапы і доўгі моцны хвост. Перасоўваюцца кенгуру Бенета скокамі, скачучы часам метраў на дзесяць.

Сумчатых прывязуць у Віцебск тым жа шляхам, якім два гады таму з Калінінграда прывезлі льва Марка. Спачатку самалётам з Калінінграда ў Мінск, а затым аўтамабілем на новае месца жыхарства.