У Віцебскі заапарк прывязуць зубра

Пакуль яшчэ зусім маленькае зубраня размесціцца ў вальеры на вуліцы Янкі Купалы. А калі заапарк пераедзе ў мікрараён Білева, лясному гаспадару пабудуюць больш прасторнае месца жыхарства.

Вось толькі тэмпы будаўніцтва новых “кватэраў” для віцебскіх зверанят далёка не такія шпаркія, як варта было б. Магчыма, здаровы рост ляснога волата якраз і паскорыць гэты працэс.