У Віцебску пакажуць спекталь “Бацька”
Ён пастаўлены па аднайменнай п'есе Аўгуста Стрындберга.
Пабачыць пастаноўку можна будзе ўжо заўтра, 26 лістапада, на сцэне тэатра імя Я. Коласа, паведамляюць “Народныя навіны Віцебска”. П'есу, пастаўленую Віталём Баркоўскім, вельмі рэдка паказваюць на сцэне тэатра. Упершыню пасля доўгага перапынку яна з'явілася на месяц таму, і невядома, як хутка “Бацьку” можна будзе пабачыць зноў.